Беларуская Служба

У Польшчы быў запушчаны дзяржаўны партал з аб'явамі аб працы для ўкраінцаў

06.07.2022 15:01
Парталам могуць скарыстацца ўкраінцы, якія атрымалі ў Польшчы асабісты нумар PESEL.
Упаўнаважаны ўрада па кібербяспецы Януш Цяшынскі PAP/Rafał Guz

Польскі ўрад запусціў інтэрнэт-партал з прапановамі працы для ўкраінцаў, якія застаюцца ў Польшчы і жадаюць шукаць працу паводле сваёй кваліфікацыі. Сайт працуе па адрасе: pracawpolsce.gov.pl. Упаўнаважаны ўрада па кібербяспецы Януш Цяшынскі(Janusz Cieszyński) сказаў, што зацікаўленым асобам патрэбны толькі польскі асабісты нумар PESEL:

- Сістэма падрыхтаваная такім чынам, каб пасля запаўнення кароткай заявы, якая ўтрымлівае найважнейшыя пункты, датычны пошуку працы, можна было выбраць прапановы паводле патрабаванняў канкрэтнай асобы. Сістэма простая і бяспечная, бо абапіраецца на інфраструктуру дзяржаўных сістэмаў.

Партал будзе пастаянна папаўняцца новымі прапановамі працы на польскай, украінскай і англійскай мовах. Іх будуць спампоўваць, між іншым, з найбуйнейшых інтэрнэт-сайтаў, у тым ліку з дзяржаўнага сайта: praca.gov.pl.
Часовы павераны ў справах Амбасады Украіны Алег Куц падзякаваў за стварэнне партала і падкрэсліў, што гэта надзейная крыніца інфармацыі для ўкраінцаў, якія шукаюць працу:

- Па-першае, гэта надзейная крыніца аб’яваў аб працы, якой мы прапануем карыстацца. Па-другое, досвед, які ўкраінскія грамадзяне могуць атрымаць падчас працы ў Польшчы бясцэнны ў аспекце будучай адбудовы Украіны.

Партал pracawpolsce.gov.pl быў створаны ў рамках супрацоўніцтва з кампаніяй Palantir і Аператарам нацыянальнага воблака.

IAR /аз

Лічба ўкраінскіх уцекачоў, якія атрымалі польскі асабісты нумар PESEL, дасягнула 1 млн чалавек

25.04.2022 20:17
Бюро Высокага камісара па справах уцекачоў прагназуе, што неўзабаве на тэрыторыі Еўрасаюза можа быць нават 7 млн уцекачоў з Украіны.