Беларуская Служба

Гадавіна Валынскай разні. «Трагедыя Украіны не вызваляе нас ад абавязку памятаць»

11.07.2022 11:02
У Варшаве пройдуць урачыстасці Нацыянальнага дня памяці ахвяраў генацыду, учыненага ўкраінскімі нацыяналістамі супраць грамадзян ІІ Рэчы Паспалітай.
Помнік ахвярам Валынскай разні ў ВаршавеPhoto: Apilek/Wikimedia Commons/CC BY-SA 3.0 license

Трагедыя Украіны не вызваляе нас ад абавязку памятаць пра Валынскую разню – так у 79-ю гадавіну кульмінацыі Валынскай разні гаворыць дырэктар Бюро па ўшанаванні памяці змагання і пакутніцтва Інстытуту нацыянальнай памяці Адам Сівэк. Сёння ў Варшаве Інстытут нацыянальнай памяці арганізоўвае цэнтральныя ўрачыстасці Нацыянальнага дня памяці ахвяраў генацыду, учыненага ўкраінскімі нацыяналістамі супраць грамадзян ІІ Рэчы Паспалітай.

Адам Сівэк сказаў Польскаму радыё, што цяжкім кантэкстам урачыстасцяў у гэтым годзе з'яўляецца расійская агрэсія супраць Украіны. «Але, тым больш нам варта паказаць, што мы не выкарыстоўваем гісторыю, валынскую трагедыю, як пэўны элемент цяперашняй палітычнай галаваломкі, што гэта нешта цалкам самастойнае», – сказаў Адам Сівэк.

Адам Сівэк падкрэсліў, што стан мемарыялаў і месцаў пахавання ахвяр бойні не мяняўся на працягу многіх гадоў. Акрамя таго, з 2017 года Кіеў забараніў праводзіць эксгумацыю ахвяр украінскіх нацыяналістаў і польскіх жаўнераў.

«Да моманту расійскай агрэсіі пазіцыя Кіева была паслядоўнай і рашучай адносна ўмоў дазволу любых польскіх дзеянняў ва Украіне. Аднак пасля пачатку вайны гэта тэма, з якой, вядома, трэба пачакаць, не час весці такія перамовы» – сказаў Адам Сівэк.

ав

Інстытут «Polonika» дапамагае ахоўваць помнікі ва Украіне

10.03.2022 10:30
Расійскае войска ўжо разбурыла некалькі гістарычных цэркваў, знішчыла гістарычны Харкаўскі ўніверсітэт і дзясяткі іншых культурных аб’ектаў.