Польскі ўрад анансуе змены ў нацыянальных правілах цэнаўтварэння. Адначасова кіраўнік польскага ўраду паведаміў, што Польшча ініцыіруе перамовы з ЕС аб барацьбе з высокімі коштамі на энерганосьбіты.
Польскія пастулаты — як падлічыў Матэвуш Маравецкі — гэта часовае замарожванне сістэмы ETS, усталяванне ліміту цэн на газ і змена механізму фармавання цэн на сыравіну на ўзроўні Еўрасаюзу. Як прызнаўся прэм'ер-міністр, апошняя ідэя на дадзены момант хутчэй за ўсё будзе рэалізавана.
«Змена механізму фармавання цаны такім чынам, каб ён адлюстроўваў перш за ўсё структуру выдаткаў. Мы абавязкова зменім гэта ў Польшчы — усё роўна. Але я звяртаюся да кіраўнікоў Еўрасаюза, каб такі механізм выкарыстоўваўся і ў іншых краінах ЕС (...), каб энергетычныя кампаніі не прапаноўвалі вельмі высокія цэны на энерганосьбіты», — растлумачыў кіраўнік урада.
Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што ўдалося дамовіцца пра ўвядзенне спецыяльнага тарыфу для малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Гэта робіцца для таго, каб пакласці канец драконаўскаму павышэнню коштаў на энерганосьбіты на некалькі сотняў працэнтаў, прапанаванаму энергакампаніямі ў наступным годзе.
Польскі прэм'ер таксама паведаміў, што польская прапанова замарозіць цэны ў рамках ЕТС пакуль не атрымала неабходнай падтрымкі. Пятнічныя абмеркаванні лідараў Еўрапейскай рады будуць прысвечаны, у тым ліку, цэнам на газ і прапанову Германіі выдзеліць 200 мільярдаў еўра на выратаванне сваіх грамадзян і прадпрыемстваў ад энергетычнага крызісу. «Усе крытычна ставяцца да гэтай прапановы», — ацаніў Матэвуш Маравецкі, сцвярджаючы, што нямецкі план будзе ўдарам па адзіным рынку ЕС.
ПР/юл