У Лодзі за 7 гадоў дзейнасці муніцыпальнай праграмы экстракарпаральнага апладнення нарадзілася 455 дзяцей. Штогод з муніцыпальнага бюджэту выдзяляецца каля 1 мільёна злотых на падтрымку пар, якія спрабуюць зачаць дзіця.
Пары, якія сутыкнуліся з гэтай праблемай, могуць падаць заяўку на кваліфікацыю ў дзве клінікі: Gameta і Salve Medica. У 2023 годзе горад плануе выдаткаваць агулам 1 мільён злотых на суфінансаванне 200 працэдур ЭКА. Пары, якія прайшлі кваліфікацыю для ўдзелу ў праграме, могуць скарыстацца дапамогай у 5000 злотых за адну працэдуру, агулам можна падаць заяўку на тры працэдуры«, – сказала Ёланта Бараноўска з управы гораду Лодзі.
Да праграмы можа далучыцца пара, якая жыла ў Лодзі на дзень атрымання права на ўдзел у ёй і плаціла ў гэтым горадзе падаходны падатак. Скарыстацца дафінансаваннем могуць жанчыны да 40 гадоў (у выключных выпадках, пасля кансультацыі з лекарам, да 42 гадоў). Праграма даступная для сямейных і нежанатых пар.
Муніцыпальная праграма ЭКА дзейнічае з 2016 года. На сённяшні дзень дафінансаваннем скарысталіся 1,3 тыс пар. Лодзь бясплатна прадстаўляе ліцэнзію на рэалізацыю праграмы іншым польскім муніцыпалітэтам. На сённяшні дзень ёй карыстаюцца некалькі органаў мясцовага самакіравання ў краіне.
PAP/нг