Беларуская Служба

Польшча падпісала кантракт на будаўніцтва першай атамнай электрастанцыі

25.05.2023 16:04
Першая польская АЭС будзе пабудаваная на поўначы краіны недалёка ад узбярэжжа Балтыкі.
   .   -          ,   -
Падчас цырымоніі падпісання кантракту. У цэнтры - міністр па пытаннях клімату і навакольнага асяроддзя Польшчы Анна Москва, крайні злева - пасол ЗША ў Польшчы Марк Бжэзіньскіфота: twitter.com/MKiS_GOV_PL

У Варшаве паміж дзяржаўным прадпрыемствам «Польскія атамныя электрастанцыі» і амерыканскімі кампаніямі Westinghouse i Bechtel падпісанае пагадненне аб будаўніцтве ў Польшчы першай атамнай электрастанцыі.

За тэхнічна-тэхналагічны бок інвестыцыі будзе адказваць канцэрн Westinghouse, у сваю чаргу карпарацыя Bechtel – за ўзвядзенне аб’ектаў.
У сувязі з інвестыцыяй у супрацы Дэпартаменту энергетыкі ЗША і Міністэрства па пытаннях клімату і навакольнага асяроддзя ў Варшаве будзе створаны вучэбны цэнтр па падрыхтоўцы персаналу АЭС. Прычым цэнтр будзе рыхтаваць кадры не толькі для Польшчы, але і іншых краін.

Першая польская АЭС будзе пабудаваная на поўначы краіны недалёка ад узбярэжжа Балтыкі.

вс