Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш абвясціў аб павышэнні заробкаў усіх супрацоўнікаў падначаленага яму міністэрства на 20%. Паводле яго слоў, гэта датычыцца як вайскоўцаў, так і цывільных служачых.
«Вельмі добрая навіна для ўсіх тых, хто служыць у Войску Польскім – для жаўнераў і цывільных служачых. Дзякуем за іх службу. 20-працэнтнае павышэнне, якое мы можам запрапанаваць адразу з новага года, гэта для нас важнае абавязацельства», – сказаў віцэ-прэмʼер.
З новага года асабовы склад ваенных вучэбных устаноў атрымае 30-працэнтнае павышэнне заробкаў.
IAR/нг