Беларуская Служба

Памежная служба: Учора сем чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу

28.12.2023 10:15
Усяго ў гэтым месяцы зафіксавана 402 спробы нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу.
Польскі памежнік патрулюе мяжу з Беларуссю twitter.com/Straz_Graniczna

Учора сем чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу, паведамілі прадстаўнікі Памежнай службы. Убачыўшы польскія патрулі, іншаземцы павярнулі ўглыб тэрыторыі Беларусі. Спробы незаконнага перасячэння мяжы адбываліся на ўчастку ля Белавежы.

Акрамя таго, за арганізацыю незаконнага перасячэння мяжы супрацоўнікі Памежнай службы затрымалі 37-гадовага грамадзяніна Афганістана. Мужчына каардынаваў перапраўку нелегальных мігрантаў праз беларуска-латвійскую мяжу, а затым праз літоўска-польскую мяжу.

Усяго ў гэтым месяцы зафіксаваныя 402 спробы нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу.

IAR/аз