Беларуская Служба

Прэзідэнцкая пара Польшчы павіншавала палякаў з Днём бабулі і дзядулі

21.01.2024 18:09
«Ад усяго сэрца дзякуем вам за светлую ўсмешку і добрыя словы, а таксама за дабрыню і разуменне», – гаворыцца ў пажаданні прэзідэнцкай пары Польшчы.
Прэзідэнцкая пара Польшчы павіншавала палякаў з Днём бабулі і дзядуліФото: https://twitter.com/prezydentpl

З нагоды Дня бабулі, які адзначаецца ў Польшчы 21 студзеня, і Дня дзядулі, які прыпадае на 22 студзеня, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і яго жонка Агата Корнхаўзер-Дуда пажадалі ім поспеху і здароўя, а таксама сямейнага цяпла.

Прэзідэнцкая пара дзякавала старэйшаму пакаленню за дабрыню, якой бабулі і дзядулі пастаянна дзеляцца са сваімі блізкімі.

Анджэй Дуда і Агата Корнхаўзер-Дуда падкрэслілі клопат пра ўнукаў і праўнукаў, адданасць турбоце пра самых малых, а таксама падтрымку, абарону і суправаджэнне ў дарослым жыцці, вылучыўшы каштоўнасць мудрасці, якая вынікае з жыццёвага вопыту бабуль і дзядуляў.

«Ад усяго сэрца дзякуем вам за светлую ўсмешку і добрыя словы, а таксама за дабрыню і разуменне», – гаворыцца ў пажаданні прэзідэнцкай пары Польшчы.

iar/ez