Беларуская Служба

Пачалася канферэнцыя Еўрапейскай яўрэйскай асацыяцыі

22.01.2024 18:03
«Польшча ахоўвае памяць і праўду пра Галакост», – заявіў у Кракаве прэзідэнцкі міністр Войцех Калярскі.
.
.rliessum/pixabay.com/C00

Дзяржсакратар Канцылярыі прэзідэнта прыняў удзел у адкрыцці канферэнцыі Еўрапейскай яўрэйскай асацыяцыі, прысвечанай барацьбе з антысемітызмам.

Войцех Калярскі падкрэсліў, што прыйшоў на гэтую міжнародную сустрэчу з выразнай дэкларацыяй аб працягу палітыкі ў гэтай сферы. «Польшча выконвае абавязацельствы перад міжнароднай супольнасцю па захаванні памяці аб трагедыі Галакосту», – сказаў журналістам міністр. Ён дадаў, што Польшча як краіна на працягу многіх гадоў інвестуе на гэтыя мэты вялікія сродкі і таксама ўлічвае гэта ў сваёй палітыцы.

Міністр Калярскі падкрэсліў, што перад абліччам актаў антысемітызму ў іншых краінах габрэйская супольнасць у Польшчы можа адчуваць сябе бяспечна. Ён дадаў, што перад польскімі сінагогамі няма паліцэйскіх патрулёў і габрэі могуць выяўляць сваю ідэнтычнасць. «Для нас гэта падстава ганарыцца тым, што Польшча з’яўляецца такой краінай», – адзначыў ён.

У канферэнцыі бяруць удзел, між іншым, былыя лідары еўрапейскіх краінаў. Спецыяльныя госці мерапрыемства – былы прэзідэнт Ізраіля Рэўвен Рыўлін і прадпрымальнік, уладальнік кампаніі «Tesla» і платформы «X» Ілан Маск.

ав

Першае польскае сужэнства разам з дзецьмі, у тым ліку ненароджаным, беатыфікавана

10.09.2023 12:13
Каталіцкі касцёл прызнаў учынак Ульмаў пакутніцтвам за веру.

Даследчыца: Лісты з Варшаўскага гета ў пачатку нямецкай акупацыі даходзілі нават у Японію

30.11.2023 14:52
Мартына Русіняк-Карват з Інстытута палітычных даследаванняў Польскай акадэміі навук вывучае лёсы яўрэяў у даваеннай Польшчы і падчас Другой сусветнай вайны.