Урады Польшчы і Украіны плануюць пашыраць памежную інфраструктуру і лагістыку па абодва бакі мяжы. Пра гэта прэм'ер Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы ў Кіеве з прэмʼерам Польшчы Дональдам Тускам.
Дзяніс Шмыгаль паведаміў, што, між іншым, абмяркоўвалася будаўніцтва чатырох новых памежных пераходаў і магчымасць удзелу Польшчы ў будаўніцтве аўтамагістралі, якая злучае Кракавец, Львоў, Броды і Роўна:
- Гэтая аўтамагістраль працягне польскую аўтамагістраль A4, якая ў сваю чаргу зʼяўляецца працягам найбуйнейшай аўтамагістралі ЕС – E4. Мы запрашаем польскіх прадпрымальнікаў далучыцца да будаўніцтва гэтай магістралі на ўмовах канцэсіі. Гэта можа стаць адным з прыкладаў нашага агульнага поспеху.
Дзяніс Шмыгаль дадаў, што падчас размоваў з прэм’ерам Тускам абмяркоўвалася таксама пашырэнне супрацы ў галіне энергетыкі, у тым ліку злучэння польскай і ўкраінскай нафтатранспартных сістэм, якія маглі б стаць элементам еўразійскага нафтатранспартнага калідора.
IAR/аз