Беларуская Служба

Учора з-за моцнага ветру польскія пажарнікі выязджалі па выкліках больш за 800 разоў

25.01.2024 11:30
Раніцы без электрычнасці заставаліся больш за 19 тысяч спажыўцоў, пераважна ў Мазавецкім, Малапольскім і Заходнепаморскім ваяводствах.
 -          800
Учора з-за моцнага ветру польскія пажарнікі выязджалі па выкліках больш за 800 разоўPAP/Marcin Bielecki

Учора больш за 800 разоў выязджалі па выкліках польскія пажарнікі. Усё з-за моцнага ветру, паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай пажарнай службы брыгадзір Караль Кяжкоўскі. Найбольш разоў пажарныя каманды выязджалі па выкліках у Паморскім ваяводстве – 158, Ніжнесілезскім – 143 і Заходнепаморскім – 96.

Дзеянні пажарнікаў зводзіліся ў асноўным да выдалення галін і паваленых дрэў з тратуараў і дарог, адпампоўкі вады з затопленых аб'ектаў і падвалаў, а таксама да забеспячэння пашкоджаных дахаў.

Урадавы цэнтр бяспекі паведаміў, што на 6.00 раніцы без электрычнасці заставаліся больш за 19 тысяч спажыўцоў, пераважна ў Мазавецкім, Малапольскім і Заходнепаморскім ваяводствах.

Папярэджанні Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі аб моцным ветры датычаць большасці рэгіёнаў Польшчы. Месцамі парывы могуць перавышаць 70 кіламетраў у гадзіну.

Сітуацыя з надворʼем сёння будзе паступова стабілізавацца, але сіноптыкі не выключаюць, што ў далейшым будуць папярэджваць пра моцны вецер.

IAR/аз