Сёння першы матч палякаў на чэмпіянаце Еўропы, які адбываецца ў Германіі. Польскія футбалісты граюць са спартоўцамі Нідэрландаў. Кожны, хто хоча разам перажыць футбольныя эмоцыі, можа прыйсці на Нацыянальны стадыён у Варшаве, дзе будзе працаваць фан-зона.
Намеснік дырэктара сталічнага спартыўнага цэнтру «Актыўная Варшава» Барталомей Стэнпень (Bartłomiej Stępień) у эфіры Польскага радыё патлумачыў, што зона змяшчае да 10 тысяч заўзятараў. «Мы хочам, каб у зону прыходзілі цэлымі сем'ямі і праводзілі час разам. Мы падрыхтавалі анімацыйную зону, дзе можна пагуляць у футбол, а таксама будзе арт-куток», – сказаў ён.
У фан-зоне можна не толькі назіраць за матчам, але і актыўна праводзіць час. Варшаўская фан-зона адкрыецца за 3 гадзіны да пачатку матчу, гэта значыць, сёння ў 12.00 паводле польскага часу.
IAR/нг