Польшча актывавала механізм грамадзянскай абароны Еўрасаюза і звярнулася да краін-членаў наконт неадкладнай падтрымкі.
Варшава папрасіла сродкі для ачысткі вады. Швецыя ў адказ накіравала сотні бутэлек хлораміну, хімічнага рэчыва з бактэрыцыднымі і дэзінфікуючымі ўласцівасцямі.
Раней механізм грамадзянскай абароны ЕС задзейнічала Чэхія, якая папрасіла асушальнікі. Славенія, Бельгія, Харватыя і Германія накіравалі абсталяванне ў будынкі, пашкоджаныя паводкамі.
На практыцы механізм грамадзянскай абароны ЕС працуе такім чынам, што пацярпелыя ад катастрофы краіны просяць канкрэтнай дапамогі.
Еўрапейская камісія адпраўляе запыты ў іншыя краіны, а затым каардынуе прапанаваную падтрымку.
IAR/вх