Чэрвень, ліпень і жнівень былі найлепшымі за 90-гадовую гісторыю порта. Таксама гэтым летам быў пабіты рэкорд па колькасці зарэгістраваных пасажыраў за суткі і рэкорд па колькасці перавезеных грузаў за месяц.
З пачатку лета, з 21 чэрвеня, да яго заканчэння ў мінулую нядзелю аэрапорт Шапэна прыняў больш за 6,5 мільёна чалавек. Гэта 42 працэнты ад усіх пасажыраў, якія карысталіся варшаўскім аэрапортам у гэтым годзе. Чэрвень, ліпень і жнівень — гэта месяцы, калі ўпершыню была перавышана лічба ў 2 мільёны пасажыраў.
Гістарычны рэкорд па колькасці зарэгістраваных пасажыраў быў пабіты ў пятніцу, 2 жніўня. У той дзень аэрапортам імя Шапэна скарысталіся 78 248 падарожнікаў.
Рэкордным за ўсю гісторыю аэрапорта стала і колькасць людзей, якія скарысталіся чартарнымі рэйсамі ў жніўні. Іх было больш за 471 тысячу, што складае 19 працэнтаў ад усіх пасажыраў.
Рэкорд быў пабіты і ў катэгорыі танаж правераных грузаў. У ліпені сталічны аэрапорт упершыню перавысіў адзнаку ў 10 тысяч тон. У жніўні гэты вынік таксама быў перакрочаны.
У пачатку лета былі запушчаны новыя рэйсы, у тым ліку ў Эр-Рыяд і Адыс-Абебу. У канцы года ў Варшаву пачнё лётаць яшчэ адзін авіяперавозчык з Блізкага Ўсходу — Air Arabia, які адкрые рэйсы ў Шарджу, а кампанія Etihad Airways, нацыянальны перавозчык ААЭ, абвясціла пра прамыя рэйсы з аэрапорта Шапэна ў Абу-Дабі.
Паводле планаў, у 2024 годзе агульная колькасць пасажыраў, якія абслугоўваюцца ў аэрапорце імя Шапэна, можа перавысіць 20 мільёнаў.
IAR/вх