Беларуская Служба

Рэзкае паніжэнне тэмпературы, магчымы снег. Доўгатэрміновы прагноз на восень

29.09.2024 09:48
Моцны вецер, ліўні і снег — такое надвор'е ў кастрычніку абяцаюць сіноптыкі. Усё праз атмасферныя франты.
IMGW: będzie chłodno i wietrznie
IMGW: będzie chłodno i wietrznieFotoDax / Shutterstock.com

У кастрычніку ў Польшчы прыкметна пахаладае. Месцамі могуць быць замаразкі.

Прагноз паказвае, што адмоўная тэмпературная анамалія наступіць ужо ў першы тыдзень кастрычніка. І будзе халадней, чым звычайна. Асабліва гэта будзе выразна бачна на захадзе і поўдні краіны.

Пасля верасня, які быў адным з самых цёплых за ўсю гісторыю назіранняў, халодны кастрычнік будзе выразна адрознівацца.

У наступныя тыдні тэмпература будзе хутчэй без анамалій (пасля 20 кастрычніка па поўначы і паўднёвым усходзе можа крыху пацяплець), што азначае паступовае ўстойлівае пахаладанне. На працягу месяца тэмпература панізіцца прыкладна на 5 градусаў.

У першай палове месяца максімальныя тэмпературы будуць вагацца ад 7 да 20 градусаў цяпла — у залежнасці ад рэгіёна. На працягу месяца месцамі магчымыя слабыя замаразкі, асабліва ноччу.


. .

Паводле прагнозаў, кастрычнік будзе даволі вільготным і на большай частцы тэрыторыі Польшчы выпадзе колькасць ападкаў, якая перавышае шматгадовую норму.

Будуць панаваць умовы паніжанага ціску, будуць перамяшчацца атмасферныя франты, магчымы нават навальнічныя дні. Найбольш моцныя ападкі чакаюцца па поўначы і захадзе краіны.

У гарах і перадгор'ях можа быць снег і мокры снег, але толькі перыядычна. У астатніх рэгіёнах краіны верагоднасць снегападу і мокрага снегу будзе невялікай.

IMGW/вх