Кіраўнік Смаленскай падкамісіі Антоні Мацярэвіч аказваў ціск на экспертаў, якія расследуюць прычыны катастрофы прэзідэнцкага самалёта ў 2010 годзе, калі загінулі 96 чалавек з прэзідэнцкай парай на чале. Да такіх высноваў прыйшла група пад кіраўніцтвам палкоўніка Лешака Блаха, ацэньваючы працу падкамісіі.
Прадстаўляючы справаздачу каманды, віцэ-міністр Цэзары Томчык адзначыў, што адзін з экспертаў абвінаваціў Антонія Мацярэвіча ў дзеяннях, якія можна кваліфікаваць як шантаж:
- Падыход Мацярэвіча пацвярджае ліставанне са спадаром Магнусонам. Прачытаю фрагмент: “Вясной 2020 году стала ўсё больш відавочным, што Мацярэвіч не заплаціць, калі мы не пагодзімся з тэорыяй аб выбуховых матэрыялах і не толькі. Думаю, суд адкажа, ці гэта быў шантаж.
Група спецыялістаў Міністэрства нацыянальнай абароны, прызначаная для ацэнкі дзейнасці падкамісіі пад кіраўніцтвам Антонія Мацярэвіча, палічыла, што падкамісія дзейнічала ненадзейна і негаспадарліва.
Падкамісія Міністэрства нацыянальнай абароны па перагляду Смаленскай катастрофы 10 красавіка 2010 года была створаная ў 2016 годзе. Яго прызначыў тагачасны міністр нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч, які стаў кіраўніком падкамісіі ў 2018 годзе. У красавіку 2022 года падкамісія прадставіла даклад, які паставіў пад сумнеў папярэднія высновы адносна Смаленскай катастрофы.
У снежні 2023 году новае кіраўніцтва Мінабароны ліквідавала Смаленскую падкамісію. У студзені гэтага года ў Міністэрстве нацыянальнай абароны была створана група для ацэнкі функцыянавання падкамісіі.
ав