Беларуская Служба

TVP1: За некаторымі падпаламі ў Польшчы стаяць людзі з расійскіх і беларускіх спецслужбаў

23.11.2024 07:45
Заходнія краіны ўразлівыя перад такімі дыверсіямі, гаворыцца ў рэпартажы.
TVP1:            .
TVP1: За некаторымі падпаламі ў Польшчы стаяць людзі з расійскіх і беларускіх службаў.screenshot video

За некаторымі з серыі падпалаў у Польшчы стаяць людзі, звязаныя з расійскімі і беларускімі спецслужбамі – гаворыцца ў рэпартажы «Дыверсанты».

Першая праграма Польскага тэлебачаньня паказала прэм’ерны выпуск рэпартажна-расследвальнай праграмы «Адмысловы рэпартаж».

Рэпартаж «Дыверсанты» прысвечаны загадкавым пажарам, якія адбываюцца ў Польшчы на працягу двух гадоў. Паводле высноваў аўтараў праграмы, людзі, звязаныя з расійскімі і беларускімі спецслужбамі, павінны былі вярбаваць дыверсантаў, якія здзяйснялі падпалы ў Польшчы і іншых краінах Еўропы, а таксама назіралі і фатаграфавалі аб'екты стратэгічнай інфраструктуры.

Аўтары сюжэту Патрык Шчэпаняк і Конрад Шчыгел знайшлі сведкаў падпалаў, а таксама неапублікаваныя раней матэрыялы расследаванняў дзейнасці дыверсантаў. Таксама яны здзейснілі журналісцкую правакацыю, дзякуючы якой праз  Telegram удалося наладзіць сувязь з людзьмі, якія вербавалі дыверсантаў.

У кожным выпуску «Спецыяльнага рэпартажу» гледачоў чакае спачатку рэпартаж, а потым студыйная дыскусія з удзелам яго аўтараў і запрошаных экспертаў.

IAR/вх