Беларуская Служба

На гэтым тыдні будзе падпісана дамова на верталёты Apache для Войска Польскага 

25.02.2025 13:14
Гаворка ідзе аб васьмі верталётах старой версіі, якія будуць перададзеныя ў лізінг.
        ,    AH-64 Apache   .
Пагадненне аб лізінгу павінна стаць «пераходным рашэннем» да таго, як верталёты AH-64 Apache прыбудуць у Польшчу.shutterstock/VanderWolf Images

Напрыканцы тыдня будзе заключаны кантракт на лізінг амерыканскіх верталётаў Apache для войска. Паводле звестак Польскага радыё, дамова паміж Агенцтвам узбраенняў Польшчы і амерыканскім партнёрам мае быць падпісаная ў чацвер,  27 лютага. Цырымонія адбудзецца на авіябазе ў Інаўроцлаве.

Пагадненне аб лізінгу павінна стаць «пераходным рашэннем» да таго, як  верталёты AH-64 Apache прыбудуць у Польшчу. Кантракт на закупку амаль 100 машын быў падпісаны летам мінулага года, а першыя пастаўкі па гэтым кантракце чакаюцца праз тры гады. У сувязі з гэтым Мінабароны Польшчы вырашыла заключыць дагавор лізінгу. Гаворка ідзе аб васьмі верталётах старой версіі.

Верагодна, некаторыя з гэтых верталётаў з'явяцца ў Польшчы ў траўні-чэрвені, — такое меркаванне выказаў генеральны інспектар ВПС Польшчы Ірэнэвуш Новак.

IAR/эж