Міністр па справах ЕС Адам Шлапка заявіў у аўторак, 25 лютага, у Брусэлі, што Польшча будзе настойваць на тым, каб 17-ы пакет санкцый ЕС супраць Расіі быў як мага больш жорсткім.
Палітык удакладніў, што абмеркаванне ўвядзення абмежаванняў на расійскі звадкаваны газ (ЗПГ) будзе працягнута:
— Польшча ў гэтым пытанні дзейнічае як «ястраб». Польшча хацела бы, каб 16-ы пакет быў яшчэ больш жорсткім, але самае галоўнае, што ён быў распрацаваны хутка, дзякуючы нашаму старшынству ў ЕС. Цяпер чакаем на прапановы адносна 17-га пакета санкцый, які павінна падрыхтаваць Еўракамісія. Мы лічым, што ён павінен быць максімальна шырокім і жорсткім. Патрэбны канкрэтныя дзеянні, якія падтрымаюць Украіну і аслабяць патэнцыял Расіі, гэта важна з пункту гледжання нашай бяспекі.
Адам Шлапка ў Бруселі абмяркоўвае, у прыватнасці, падрыхтоўку да нефармальнага саміту ЕС, які запланаваны на 6 сакавіка.
IAR/эж