Беларуская Служба

29-гадовы беларус абвінавачаны ў кантрабандзе. У Польшчы перахапілі 7 мільёнаў нелегальных цыгарэт

27.02.2025 10:14
За ўдзел у арганізаванай злачыннай групе яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
         ,     -
Нелегальны тавар быў знойдзены падчас дарожнага кантролю грузавіка з паўпрычэпам, які накіроўваўся ў бок польска-нямецкай мяжыфота: Памежная служба

Службы канфіскавалі больш за 7 мільёнаў нелегальных цыгарэт, тытуню і сушаных траў на суму больш за 8 мільёнаў злотых. Пракуратура ў Замасці выставіла абвінавачанне па гэтай справе 29-гадоваму беларусу.

Прэс-сакратар аддзела Надбужаньскай Памежнай службы капітан Дарыюш Сяніцкі паведаміў у чацвер, што нелегальны тавар быў знойдзены падчас дарожнага кантролю грузавіка з паўпрычэпам, які накіроўваўся ў бок польска-нямецкай мяжы.

Папярэдне было ўстаноўлена, што ў аўтамабілі могуць знаходзіцца акцызныя тавары без польскай акцызы. У прычэпе грузавіка знайшлі больш за 7 мільёнаў нелегальных цыгарэт.

Затым службы абшукалі некалькі аб'ектаў, дзе знайшлі абсталяванне і паўфабрыкаты для вытворчасці цыгарэт, у тым ліку: здрабняльнікі тытуню, барабан для драбнення лісця, амаль 2 тоны рэзанага тытуню і 9 тон тытунёвага лісця, а таксама абгорткі для фільтраў, фільтры і ўпакоўка для цыгарэт з зарэгістраванымі таварнымі знакамі тытунёвых кампаній.


. 

Паводле ацэнак службаў, у выпадку продажу нелегальных тавараў дзяржаўная казна страціла б амаль 20 мільёнаў злотых.

Затрыманы кіроўца грузавіка. 29-гадоваму грамадзяніну Беларусі прад'яўленае абвінавачанне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, якая займалася незаконным вырабам і распаўсюджваннем цыгарэт. Беларуса часова арыштавалі на тры месяцы. За ўдзел у арганізаванай злачыннай групе яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

ав