Экс-прэм'ер даваў тлумачэнні ў акруговай пракуратуры Варшавы наконт падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, якія павінны былі адбыцца па пошце. Замест Нацыянальнай выбарчай камісіі выбары павінна была арганізаваць Пошта польская.
Як паведаміў прэс-сакратар пракуратуры Пётр Скіба, абвінавачанне выстаўленае на падставе аналізу доказаў па гэтай справе. Прэс-сакратар растлумачыў, што Матэвуш Маравецкі перавысіў свае паўнамоцтвы, вынесшы два рашэнні, робячы выгляд, што спасылаецца на кавідныя абмежаванні.
Прэс-сакратар пракуратуры Пётр Скіба
Прэс-сакратар пракуратуры паведаміў, што Матэвуш Маравецкі скарыстаўся сваімі правамі і адмовіўся даваць тлумачэнні.
«Ён не прызнаўся ў здзяйсненні інкрымінаванага яму дзеяння, падаў заявы аб азнаямленні з доказамі і выказаў гатоўнасць даць адказ на абвінавачванні пасля атрымання абгрунтавання гэтых абвінавачванняў і пасля азнаямлення з матэрыяламі гэтай справы», — сказаў Пётр Скіба.
Перад слуханнямі Матэвуш Маравецкі патлумачыў, што правядзенне прэзідэнцкіх выбараў з'яўляецца абавязкам кіраўніка ўрада. Ён дадаў, што не шкадуе аб сваім рашэнні пяцігадовай даўніны.
«Калі б мне прыйшлося яшчэ раз прымаць рашэнне, ці распачаць падрыхтоўчую працу да выбараў, каб выбары былі праведзены, я б прыняў такое ж рашэнне зноў», — заявіў Матэвуш Маравецкі.
Ён растлумачыў, што рашэнне аб арганізацыі выбараў па пошце было прынята ў цяжкі перыяд пандэміі:
«Гэта быў час жаху ў ахове здароўя, жудасныя рэчы, якія адбываліся па ўсёй Еўропе, па ўсім свеце. У той час трэба было прымаць смелыя рашэнні, і я не баяўся прымаць рашэнні, якія адпавядалі Канстытуцыі», — сказаў экс-прэм'ер.
Матэвуш Маравецкі лічыць, што допыт у пракуратуры з'яўляецца элементам палітычнай барацьбы.
ав