Спікер Сенату (вышэйшай палаты польскага парламента) Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) пачаў двухдзённы візіт у Касцюхніўцы ў Валынскай вобласці Украіны. Палітык адзначыць гадавіну бітвы 1916 году, у якой удзельнічалі Польскія легіёны пад камандаваннем Юзафа Пілсудскага.
Станіслаў Карчэўскі і дэлегацыя польскіх сенатараў сустрэнуцца, між іншым, з гарцэрамі, якія даглядаюць магілы польскіх жаўнераў.
У бітве ля Касцюхніўкі 5 тысяч жаўнераў 1-й брыгады Польскіх легіёнаў, якія ўваходзілі ў склад аўстра-венгерскіх сіл, змагаліся з удвая большымі сіламі царскай арміі.
Як падкрэсліў польскі амбасадар ва Украіне Барташ Ціхоцкі (Bartosz Cichocki), хаця бітва не закончылася перамогай, то і так была вельмі важнай для польскай гісторыі.
„Бітва была трагічнай, паколькі палякі, як і ва ўсёй Першай сусветнай вайне, змагаліся не пад сваім сцягам. Аднак, нягледзячы на паразу, яна запачаткавала легенду і прычынілася да ўзнікнення духа незалежнасці і непахіснасці”, - заявіў Барташ Ціхоцкі.
Спікер Станіслаў Карчэўскі і польскія сенатары наведаюць ваенныя могілкі, дзе пакояцца астанкі загінулых легіянераў, а таксама месцы, звязаныя з бітвай.
Частка цырымоніі пройдзе ў тамтэйшым Цэнтры дыялогу Касцюхніўка, які вядуць гарцэры з Лодзінскага аддзелу Звязу польскіх гарцэраў. Гэта яны клапоцяцца пра месцы пахаванняў польскіх легіянераў.
аз