НАТА накіруе больш войскаў на ўсходні фланг у Еўропе. Альянс таксама рэзка павялічыць свае сілы хуткага рэагавання. Такія рашэнні прынялі лідары краін НАТА на саміце, які праходзіць у іспанскай сталіцы. Кіраўнік НАТА Енс Столтэнберг паведаміў пра самыя вялікія змены ў абароне альянсу з часоў халоднай вайны.
Апрача таго лідары краін НАТА запрасілі Швецыю і Фінляндыю далучыцца да Паўночнаатлантычнага альянсу. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ўчора на гэта пагадзілася Турцыя.
У сваю чаргу прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў, што ў Польшчы будзе створанае пастаяннае камандаваннем 5-га корпуса амерыканскай арміі. Ён таксама паведаміў пра пастаўкі ваеннай тэхнікі ў Заходнюю Еўропу:
- Тут, у Іспаніі, мы павялічым колькасць нашых эсмінцаў з чатырох да шасці. Мы таксама адправім дзве дадатковыя эскадрыллі F-35 у Вялікабрытанію.
Амерыканскі прэзідэнт таксама абвясціў, што накіруе ў Румынію брыгаду з каля 5 тысяч вайскоўцаў. З 2014 года ЗША сістэматычна павялічваюць колькасць сваіх войскаў у Еўропе. Неўзабаве іх колькасць дасягне ста тысяч.
IAR/аз