У Злучаных Штатах Амерыкі гатовыя рашуча адказаць на патэнцыйны ядзерны ўдар Расіі па Украіне. У такім выпадку ЗША і саюзнікі знішчаць войскі РФ і тэхніку на тэрыторыі Украіны, а таксама патопяць Чарнаморскі флот, калі Пуцін прыменіць ядзерную зброю ва Украіне.
Пра гэта заявіў былы дырэктар ЦРУ ЗША Дэвід Петрэус у інтэрв'ю тэлебачанню АВС. Такой канвенцыйнай атакі ад ЗША будзе дастаткова і не давядзецца наносіць ядзерны ўдар у адказ.
Ён таксама дадаў, што цяпер рэальных доказаў, што Расія збіраецца прымяніць зброю масавага паражэння, няма.
ABC News/нг