Беларуская Служба

Жыхары Расіі едуць адпачываць на акупаванае ўзбярэжжа Азоўскага мора

12.07.2023 17:11
Турысты здзіўляюцца, убачыўшы руіны Марыупаля, бо «гэтая карціна не адпавядае таму, што ім паказвае Масква». 
 ,   2023
Бярдзянская каса, пляжны сезон 2023https://t.me/andriyshTime/11433

Жыхары Расіі адправіліся адпачываць на акупаванае Крамлём узбярэжжа Азоўскага мора на паўднёвым усходзе Украіны.

«Гэтых людзей чакае непрыемны сюрпрыз, таму што яны паверылі расійскай прапагандзе аб тым, што гэтыя раёны знаходзяцца нібыта ў «глыбокім тыле» фронту», распавёў Радыё Свабода лаяльны Кіеву дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка.

«Усё ўзбярэжжа ад Марыупаля да мяжы з Запарожскай вобласцю (літаральна) забітае мірнымі расійскімі жыхарамі, якія прыехалі туды адпачываць. Яны едуць туды і здзіўляюцца, калі чуюць гучныя стрэлы з пускавых установак. Для іх гэта нечаканасць, бо яны паверылі, што едуць у глыбокі тыл фронту, а Марыупаль нібыта «адбудоўваецца», сказаў Андрушчанка.

Па словах мясцовага чыноўніка, турысты здзіўляюцца, убачыўшы руіны Марыупаля, бо «гэтая карціна не адпавядае таму, што ім паказвае Масква». У асноўным прыязджаюць адпачываць на ўзбярэжжа расіяне з рэгіёнаў, якія мяжуюць з Украінай, напрыклад, з Растоўскай або Белгарадскай абласцей. Для іх гэта адносна танна«, – дадаў Андрюшчанка.

Армія агрэсара трымала ў аблозе 430-тысячны Марыупаль з лютага 2022 года і канчаткова захапіла горад у маі пасля амаль трохмесячных баёў. Расіяне амаль поўнасцю зраўнялі горад з зямлёй і ўчынілі там злачынствы супраць мірнага насельніцтва. Дакладных звестак аб агульнай колькасці ахвяр блакады Марыупаля няма. Улады ў Кіеве мяркуюць, што там, магчыма, загінулі не менш за 22 000 чалавек.

Гуманітарная сітуацыя ў акупаваным горадзе па-ранейшаму вельмі складаная. Не хапае харчавання, вады, медыкаментаў, і сувязі.

яс/PAP