Беларуская Служба

Прэзідэнт Літвы: У выпадку пагрозы, несумненна будзе задзейнічаны 5 артыкул НАТА

21.01.2024 18:06
Гітанас Наўседа сказаў, што Літва правяла каласальную працу, летась у снежні Вільня падпісала з Берлінам план размяшчэння нямецкай брыгады ў Літве.
  . , , 21  2024 .
Прэзідэнт Літвы Г. Наўседа, Вільня, 21 студзеня 2024 г. Фота: PAP/Marcin Obara

«Без сумневу, калі б у рэгіёне адбылася эскалацыя, то спрацаваў бы 5 артыкул Паўночнаатлантычнай дамовы», – заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа пасля перамоваў са сваім польскім калегам Анджэем Дудам у Вільні 21 студзеня.

Гітанас Наўседа сказаў, што Літва правяла каласальную працу, летась у снежні Вільня падпісала з Берлінам план размяшчэння нямецкай брыгады ў Літве:

-Нямецкая брыгада тут не будзе прысутнічаць дыстанцыйна, але цэлыя батальёны будуць тут фізічна знаходзіцца. Аднак гаворка ідзе не толькі пра салдат. Будзе і неабходная вайсковая тэхніка. Я лічу, што гэта лепшы спосаб стрымаць агрэсара і прадэманстраваць, што саюзнікі нас абароняць. Гэтыя планы існуюць не толькі на паперы, але і ў рэальнасці.

Паводле адпаведнага нямецка-літоўскага пагаднення, нямецкія жаўнеры разгарнуцца ў Літве паступова, пачынаючы з 2024 года, а завяршэнне місіі плануецца на 2027 год.

Ядро нямецкай брыгады складаецца з пяці батальёнаў, у тым ліку танкавага і артылерыйскага. Агульная колькасць нямецкага кантынгенту ў Літве разам з грамадзянскім персаналам мае налічваць 5 тыс. чалавек.

iar/эж

Прэзідэнт Польшчы ў Вільні: Змаганне за свабоду супраць Расіі – для нас не новае

21.01.2024 11:01
Ва ўрачыстасцях адзначэння 161-й гадавіны выбуху Студзеньскага паўстання ў Вільні прымаюць удзел украінскай і беларуская дэлегацыя, якую ўзначальвае Святлана Ціханоўская.