Беларуская Служба

Пачынаюцца найбуйнейшыя за некалькі дзесяцігоддзяў ваенныя манеўры НАТА

22.01.2024 17:13
У вучэннях, якія працягнуцца да траўня, возьмуць удзел 90 тысяч вайскоўцаў з 31 краіны-ўдзельніцы Паўночнаатлантычнага альянсу і Швецыі, якая чакае далучэння да пакту.
НАТАBy DOD photo by U.S. Air Force Master Sgt. Jerry Morrison - http://www.defense.gov/PhotoEssays/PhotoEssaySS.aspx?ID=1904 http://www.defense.gov/dodcmsshare/photoessay/2010-10/hires_101014-F-6655M-005a.jpg, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=11785168

Пачынаюцца найбуйнейшыя за некалькі дзесяцігоддзяў ваенныя манеўры НАТА пад назвай «Steadfast Defender», то бок «стойкі абаронца». У вучэннях, якія працягнуцца да траўня, возьмуць удзел 90 тысяч вайскоўцаў з 31 краіны-ўдзельніцы Паўночнаатлантычнага альянсу і Швецыі, якая чакае далучэння да пакту.

Больш за 50 караблёў – авіяносцы, фрэгаты, карветы і эсмінцы – больш за 80 знішчальнікаў, верталётаў і беспілотнікаў, больш за 1100 баявых машын, у тым ліку 166 танкаў, 533 машыны пяхоты і 417 бронетранспарцёраў. «Гэта яскравая дэманстрацыя нашага адзінства, нашай сілы і рашучасці абараняць адзін аднаго», – так ахарактарызаваў манеўры вярхоўны галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі ў Еўропе генерал Крыстафер Каволі.

Гэтыя манеўры маюць на мэце прадэманстраваць здольнасць НАТА хутка разгортваць войскі з Паўночнай Амерыкі праз Атлантыку для ўмацавання еўрапейскай бяспекі. Гэтая дэманстрацыя сілы пасылае Расіі выразны сігнал.

Будуць адпрацоўвацца новыя планы абароны, змененыя ў адказ на пагрозу з боку Расіі. Манеўры адбудуцца па сцэнары наступлення з усходу. У другой частцы манеўраў, у сярэдзіне лютага, войскі альянсу адпрацуюць разгортванне сіл хуткага рэагавання НАТА на ўсходнім флангу, у тым ліку ў Польшчы.

ав

Расія хоча падаць вучэнні НАТА як правакацыю – ISW

20.01.2024 12:17
На думку экспертаў Інстытута вывучэння вайны (ISW), Расія спрабуе падаваць у інфармацыйнай прасторы маштабныя вучэнні НАТА Steadfast Defender 2024 як правакацыйныя.

Прэзідэнт Літвы: У выпадку пагрозы, несумненна будзе задзейнічаны 5 артыкул НАТА

21.01.2024 18:06
Гітанас Наўседа сказаў, што Літва правяла каласальную працу, летась у снежні Вільня падпісала з Берлінам план размяшчэння нямецкай брыгады ў Літве.

Лідары Польшчы і Літвы вітаюць правядзення буйнейшых вучэнняў НАТА ва Усходняй Еўропе

21.01.2024 17:06
Анджэй Дуда падкрэсліў, што найбуйнейшыя за некалькі дзесяцігоддзяў манеўры Паўночнаатлантычнага альянсу маюць на мэце паказаць адзінства краінаў блока.