Беларуская Служба

Рутэ стаў бліжэй да пасады кіраўніка НАТА пасля перамоў з Віктарам Орбанам

18.06.2024 10:12
Віктар Орбан заблакаваў кандыдатуру галандца за яго крытычныя выказванні ў апошнія гады адносна парушэнняў вяршэнства права ў Венгрыі.
-
Прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк РутэPAP/Radek Pietruszka

Прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ, які сыходзіць з ураду, усё бліжэй падбіраецца да пасады генеральнага сакратара НАТА. Учора ён размаўляў з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам, які блакуе яго кандыдатуру. Сустрэча адбылася на палях саміту ЕЗ у Бруселі. Марк Рутэ пацвердзіў прапанову, зробленую ўладам у Будапешце цяперашнім кіраўніком Паўночнаатлантычнага альянсу.

Гаворка ідзе пра тое, каб выключыць Венгрыю з праграмы НАТО падтрымкі для Украіны, як з узбраення, так і з навучання ўкраінскіх вайскоўцаў. «Пасля размовы з Віктарам я настроены асцярожна, аптымістычна. Зараз я выкладу ўсе дамоўленасці на паперу і адпраўлю ліст», — сказаў Марк Рутэ ў начной размове з журналістамі.

Віктар Орбан заблакаваў кандыдатуру галандца за яго крытычныя выказванні ў апошнія гады адносна парушэнняў вяршэнства права ў Венгрыі. «Мы гаварылі пра будучыню. Ён не патрабаваў прабачэнняў», — пракаментаваў прэм'ер-міністр Нідэрландаў, які сыходзіць у адстаўку.

Кандыдатуру Рутэ на пасаду генеральнага сакратара НАТА ўжо падтрымалі практычна ўсе краіны альянсу, у тым ліку найбуйнейшыя - ЗША, Вялікабрытанія, Францыя і Германія. Аднак у гэтым пытанні патрэбна аднадушнасць. Акрамя Венгрыі, якая адкрыта выступіла супраць гэтай кандыдатуры, ёсць таксама Славакія і Румынія, якія не выказалі сваёй падтрымкі.

ПР/юл