Беларуская Служба

Барак і Мішэль Абамы падтрымалі Камалу Харыс

26.07.2024 14:03
Раней прэзідэнт ЗША Джо Байдэн зняўся з перадвыбарчай гонкі, выбраўшы сваім кандыдатам Камалу Харыс.
-         -,
Віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс выступае падчас перадвыбарчага мерапрыемства ў Вест-Алісе, штат ВісконсінPAP/EPA/JEFFREY PHELPS

Камала Харыс будзе фантастычным прэзідэнтам, заявілі Барак і Мішэль Абама. На лістападаўскіх выбарах былая прэзідэнцкая пара падтрымала кандыдатуру цяперашняга віцэ-прэзідэнта.

«Раней на гэтым тыдні мы з Мішэль патэлефанавалі нашай сяброўцы Камале Харыс», — напісаў Барак Абама на X.

«Мы сказалі ёй, што лічым, што яна будзе фантастычным прэзідэнтам Злучаных Штатаў і што яна мае нашу поўную падтрымку», — дадаў былы прэзідэнт.
«У гэты крытычны для нашай краіны момант мы зробім усё, што ад нас залежыць, каб перамагчы ў лістападзе», — сказаў ён.

19 жніўня ў Чыкага пачнецца з'езд Дэмакратычнай партыі, на якім будзе вызначаны афіцыйны кандыдат ад партыі ў барацьбе за Белы дом. Дэкларацыі дэлегатаў ад Дэмакратычнай партыі паказваюць, што Камала Харыс ужо атрымала дастатковую падтрымку для вылучэння ў прэзідэнты. 

ПР/юл