Падраздзяленні 95-й асобнай дэсантна-штурмавой Палескай брыгады УС Украіны прарвалі яшчэ адзін участак расійскай мяжы ў Курскай вобласці - піша УНІАН. Як паведамляецца ў ТГ-канале брыгады, гэта ўжо другая паспяховая аперацыя прарыву расійскай мяжы з пачатку Курскай аперацыі УСУ.
Таксама байцы выклалі відэа з кадрамі першых баёў падчас новага прарыву.
«На відэа зафіксавана прабіванне праходаў у інжынерных загароджах, заход дэсантна-штурмавых падраздзяленняў на варожую тэрыторыю і першыя баі ў памежнай паласе, дзе танкісты »разбіраюць« апорны пункт саперніка», – гаворыцца ў паведамленні. Дэсантнікі таксама адзначылі, што «далей будзе».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што аперацыя УСУ ў Курскай вобласці паказала ўжо некаторыя вынікі. Паводле яго слоў, яна запаволіла РФ і прымусіла яе перакінуць частку сваіх сіл у Курск.
У той жа час былы старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных сіл ЗША Марк Мілі адзначае, што расіяне могуць сканцэнтраваць сілы, адрэзаць і разграміць украінцаў. На яго думку, магчыма, што Пуцін у бліжэйшыя месяцы пачне маштабнае контрнаступленне, каб вярнуць сваю тэрыторыю. У той жа час, на яго думку, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі робіць стаўку на тое, што абарончыя лініі ва Украіне ўтрымаюцца, пакуль ён адкрывае новы фронт на тэрыторыі Расіі.
нг