Беларуская Служба

Ізраіль працягвае абстрэльваць Ліван. Сотні загінулых

24.09.2024 12:18
За ноч Ізраіль атакаваў некалькі дзясяткаў аб'ектаў «Хезбалы» на поўдні Лівана.
             23 ,   -  ,  .
Ліванцы шукаюць свае рэчы ў пашкоджаным будынку пасля ізраільскіх удараў па Паўднёвым Ліване 23 верасня, у вёсцы Аль-Акбія каля Сідона, Паўднёвы Ліван.PAP/EPA/STR

Ізраільскія вайскоўцы абвясцілі, што яны нанеслі ўдары, сярод іншага, па ячэйцы «Хезбалы», якая здзейсніла напады, і па пускавых устаноўках, з якіх яны абстрэльвалі тэрыторыю Ізраіля.

Тым часам «Хезбала» паведаміла, што абстраляла ваенныя аб'екты ў Ізраілі, у тым ліку фабрыку выбухоўкі, размешчаную за 60 кіламетраў ад мяжы.

Міністэрства аховы здароўя Лівана паведаміла, што ў выніку ўчорашніх ізраільскіх нападаў загінулі амаль 500 чалавек, у тым ліку 35 дзяцей і 58 жанчын. Больш за 1600 параненых.

Ізраільскія вайскоўцы заяўляюць, што сярод загінулых «шмат тэрарыстаў Хезбалы».

Гэта амаль вайна, кажа кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль пра сітуацыю ў Ліване.

Жазэп Барэль заявіў на пасяджэнні Генасамблеі ААН у амерыканскім Нью-Ёрку, што колькасць ахвяр канфлікту расце:

— Гэтая эскалацыя вельмі небяспечная і трывожная. Гэта амаль што поўнамаштабная вайна. Усё больш і больш паветраных налётаў, разбурэнняў і іншых пабочных пашкоджанняў, усё больш і больш ахвяр. З мінулага аўторка больш за 500 чалавек былі забітыя і больш за 4400 параненыя, сярод іх шмат дзяцей і жанчын.

Кіраўнік дыпламатыі ЕС таксама падтрымаў як мага хутчэй спыніць агонь у Сектары Газа.

IAR/вх