Беларуская Служба

Авіякампаніі адмянілі рэйсы ў Ліван. Ізраіль працягвае атакаваць

24.09.2024 18:09
Больш за 30 рэйсаў у Бейрут і з Бейрута адменены пасля начнога нападу Ізраіля на аб'екты «Хезбалы» на поўдні Лівана. 
                , , 24  2024 .
Салдаты ліванскай арміі стаяць у зоне пасля ізраільскага ваеннага ўдару ў раёне Гобейры ў паўднёвым прыгарадзе Бейрута, Ліван, 24 верасня 2024 г. EPA/WAEL HAMZEH/PAP

Авіякампаніі прыпыняюць палёты ў рэгіёне, баючыся распаўсюджвання канфлікту на Блізкім Усходзе.

Пасажыры Qatar Airways, Turkish Airways, Air Arabia, Emirates і Air France не змогуць паляцець у Ліван. Некаторыя авіякампаніі, напрыклад польская LOT, некалькі дзён таму прыпынілі палёты ў Ліван. Перавозчыкі таксама прыпыняюць злучэнне з Тэль-Авівам.

Прадстаўнік службы бяспекі Белага дома Джон Кірбі заклікаў амерыканцаў, якія там застаюцца, як мага хутчэй пакінуць Ліван.

Нягледзячы на ​​канфлікт, ізраільскія марскія парты працягваюць працаваць. Ізраільскія ўлады паведамляюць, што парты ў Эйлаце на Чырвоным моры і міжземнаморскія порты ў Хайфе і Ашдодзе застаюцца ў рабоце.

Колькасць загінулых у выніку ізраільскіх нападаў на Ліван вырасла да 558 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Лівана.

Сярод загінулых 50 дзяцей і 94 жанчыны.

Паводле ліванскіх уладаў, большасць ахвяраў нападаў былі бяззбройныя мірныя жыхары, якія загінулі ва ўласных дамах. Ізраіль сьцьвярджае, што баевікі ліванскай «Хэзбалы» хаваюцца ў жылых дамах і захоўваюць там зброю. Ён запэўнівае, што менавіта баевікі з'яўляюцца аб'ектам масіраванай атакі.

Ізраільскае войска некалькі дзён абстрэльвае раёны паўднёвага і ўсходняга Лівана.

IAR/вх