Беларуская Служба

Sinn Fein зноў лідзіруе на выбарах у Ірландыі 

30.11.2024 11:39
Паводле экспертных ацэнак, найбольш верагодны сцэнарый — гэта захаванне ўлады дзвюма правацэнтрысцкімі партыямі. Ніхто з іх не хоча стварэння кааліцыі з Sinn Féin. 
     , 29  2024 .
Указальнік да выбарчага ўчастка ў Ірландыі, 29 лістапада 2024 г.PAP/EPA/BRYAN MEADE

Паводле вынікаў экзіт-полу, тры партыі атрымалі каля 20% галасоў падчас парламенцкіх выбараў у Ірландыя. Левая партыя Sinn Féin, якая тры дзесяткі гадоў таму была палітычным крылом тэрарыстычнай ІRА, набрала 21,1%. Гэта на адну дзясятую адстотка больш за правацэнтрысцкую партыі Fine Gael і на 1,5 менш за кансерватыўную Fianna Fáil.

У размове з ірландскім дзяржаўным тэлебачаннем палітык Sinn Féin Мэт Карці не хаваў радасці:

— Экзіт-пол сведчыць аб станоўчым кірунку. Таксама варта нагадаць, што чатыры гады таму экзіт-пол не ўлічыў вынік Sinn Féin на 2%. Факты перад выбарамі паказвалі, што Ірландыя мае патрэбу ў змене ўраду. Я лічу, што гэтая патрэба застаецца актуальнай.

Аднак, паводле экспертных ацэнак, найбольш верагодны сцэнарый — гэта захаванне ўлады дзвюма правацэнтрысцкімі партыямі. Ніхто з іх не хоча стварэння кааліцыі з Sinn Féin. 

Афіцыйнае лічэнне галасоў пачынаецца толькі ў суботу, 30 лістапада.

iar/эж