Беларуская Служба

У Нідэрландах расце падтрымка стварэння еўрапейскай арміі

27.02.2025 17:41
Даследаванні, праведзеныя Ipsos, паказваюць, што палова галандцаў лічыць такое рашэнне неабходным для абароны Еўропы.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/MasterTux

Большасць галандцаў ужо не верыць, што Еўропа атрымае падтрымку з боку ЗША. Таму палова з іх хоча замены нацыянальных войскаў на адну еўрапейскую армію. «Людзі задаюцца пытаннем, ці з'яўляюцца Злучаныя Штаты па-ранейшаму нашым саюзнікам», - сказаў даследчык IPSOS Ашэр ван дэр Шадэ.

Змены ў грамадскай думцы закранулі ўсе бакі. Левыя, якія ў снежні не вельмі захапляліся ўмацаваннем абароны, пасля апошніх дзеянняў амерыканскага прэзідэнта перадумалі. Выбаршчыкі правых PVV таксама пазітыўна ставяцца да адзінай еўрапейскай арміі, хоць іх лідэр Герт Вілдэрс з'яўляецца прыхільнікам выхаду Нідэрландаў з ЕС.

Прызыў у войска ў Нідэрландах быў прыпынены ў 1997 годзе пасля заканчэння халоднай вайны. Цяпер больш за траціну галандцаў выступаюць за яго аднаўленне. Аднак мала хто хацеў бы, каб сярод прызыўнікоў быў хтосьці з іх блізкіх. Менш за 20 працэнтаў апытаных заяўляюць, што здольныя ваяваць.

ав