Беларуская Служба

Канцлер Нямеччыны: Наша міграцыйная палітыка дае вынікі

18.07.2025 18:33
Раніцай пятніцы з Лейпцыга вылецеў дэпартацыйны рэйс з 81 грамадзянінам Афганістана, асуджаным у Германіі.
Канцлер ФРГ Фрыдрых МерцPAP/EPA/CLEMENS BILAN

Канцлер ФРГ Фрыдрых Мерц заявіў, што ўзмоцненыя кантролі на мяжы прыносяць чаканыя вынікі, і краіна фіксуе змяншэнне патокаў нелегальнай міграцыі. Пра гэта палітык паведаміў падчас прэс-канферэнцыі  ў пятніцу, 18 ліпеня, у Берліне.

— Мы прытрымліваемся мэты — захаваць Нямеччыну прывабнай для кваліфікаваных мігрантаў, асабліва патрэбных для рынку працы, навукі і даследаванняў. Але разам з тым мы не можам далей перагружаць гарады, муніцыпалітэты і ўсё грамадства нелегальнай міграцыяй. Таму мы ўвялі змены, але яны гуманныя і ўпарадкаваныя. Цяпер наша міграцыйная палітыкі дзейнічае штораз эфектыўней.

Канцлер ФРГ аднак падкрэсліў, што ўзмоцнены кантроль на межах мае часовы характар — да таго моманту, пакуль Еўропа не забяспечыць належную абарону знешніх межаў.

У пятніцу ў Берліне пачаўся саміт, прысвечаны нелегальнай міграцыі. На яго запрошаныя міністры ўнутраных спраў Польшчы, Даніі, Францыі, Чэхіі і Аўстрыі.

Раніцай пятніцы з Лейпцыга вылецеў дэпартацыйны рэйс з 81 грамадзянінам Афганістана, асуджаным у Германіі.

эж