Мы даем важны сігнал прэзідэнту Пуціну аб тым, што дзверы НАТА адчыненыя, заявіў генеральны сакратар Енс Столтэнберг у Мадрыдзе, абвясціўшы аб згодзе Турцыі на далучэнне Швецыі і Фінляндыі да Паўночнаатлантычнага альянсу. Тупік па гэтай справе быў вырашаны падчас сустрэчы лідараў трох краін з кіраўніком НАТА яшчэ да пачатку саміту альянсу ў Мадрыдзе:
- Кожная краіна мае права выбіраць свой шлях. У снежні мінулага года прэзідэнт Пуцін прапанаваў НАТА так званую дамову аб бяспецы, адным з самых важных пасылаў якой было супраціўленне пашырэнню альянсу. Ён хацеў менш НАТА, цяпер ён атрымае больш НАТА ля яго межаў.
Сёння ўсе саюзнікі афіцыйна запросяць Швецыю і Фінляндыю далучыцца да НАТА, а на наступным тыдні павінен быць падпісаны пратакол аб уступленні. Затым пачнецца ратыфікацыя дакумента. На думку дыпламатаў НАТА, уступленне абедзвюх краін у альянс магчымае да канца года.
IAR/аз