Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў у Мадрыдзе, што ў Польшчы будзе створанае пастаяннае амерыканскае камандаванне. Нагадваем, лідар ЗША ўдзельнічае ў саміце Паўночнаатлантычнага альянсу, на якім, між іншым, будзе вырашацца ўзмацненне сіл НАТА на ўсходнім флангу:
- У Польшчы мы створым пастаяннае камандаванне 5-м корпусам і створым магчымасць рэагавання на ўсім усходнім флангу.
Гаворка ідзе пра камандаванне ў Познані, якое было створана два гады таму, але яго характар пакуль не вызначаны. Пастаяннае камандаванне, верагодна, таксама прадугледжвае павелічэнне амерыканскага персаналу ў Польшчы.
Перад пачаткам саміту альянсу ў Мадрыдзе прэзідэнт Байдэн нагадаў, што Злучаныя Штаты Амерыкі гатовыя абараняць кожную частку тэрыторыі НАТА.
IAR /аз