У Войску Польскім вядзецца праца па набыцці большай колькасці баявых самалётаў, паведаміў генеральны інспектар ВПС Польшчы, брыгадны генерал Ірэнэвуш Новак.
Паводле яго слоў, бягучая сітуацыя ў сферы бяспекі, асабліва ў кантэксце вайны ва Украіне, прадугледжвае наяўнасць большай колькасці шматмэтавых самалётаў у ВПС Польшчы.
«Аптымальная колькасць баявых самалётаў для Польшчы пры бягучым узроўні пагроз вакол нашай краіны – гэта 10 эскадрылляў, гэта значыць 160 адзінак», – сказаў генерал. Паводле яго, на падставе падпісаных кантрактаў Польшча фактычна мае восем эскадрылляў баявых самалётаў розных тыпаў. «Такім чынам застаюцца яшчэ дзве эскадрыллі, якія мы хацелі б атрымаць у будучыні», – сказаў Ірэнэвуш Новак.
Брыгадны генерал паведаміў, што папярэдні аналіз рынку для закупак самалётаў павінен быць завершаны ўжо ў бліжэйшыя месяцы. Пры гэтым ён не ўдакладніў, аб якіх менавіта тыпах ідзе гаворка.
Вядома, аднак, што ў першую чаргу разглядаюцца машыны, якія валодаюць добрымі паказчыкамі, такія як шматмэтавыя F-16 ці самалёты пятага пакалення F-35.
вс