Як мінімум тры чалавекі загінулі і трое атрымалі раненні ў выніку расійскага ракетнага ўдару па Крывым Рогу ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны, які адбыўся ў ноч з пятніцы на суботу. Сярод забітых было дзіця.
«Магчыма, пад заваламі яшчэ знаходзяцца людзі, - паведаміў кіраўнік Крыворожскага савета абароны Аляксандр Вілкул. - Наступствы ракетнага абстрэлу жылога раёна горада ліквідуюцца».
«Хлопчыку, забітаму расіянамі ў Крывым Рогу, было 12 гадоў», — дадаў кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Сяргей Лысак.
Астатнія двое загінулых — жанчыны ва ўзросце 75 і 79 гадоў. Пацярпелі 31-гадовы і 50-гадовы мужчыны і 17-гадовы хлопец.
яс/PAP