Беларуская Служба

У Ліване ў выніку ізраільскай атакі загінуў 31 чалавек

21.09.2024 16:20
Гэта трэцяя ізраільская атака на паўднёвыя прыгарады ліванскай сталіцы
   ,
Расчыстка завалаў пасля таго, як Ізраіль нанёс «мэтанакіраваны ўдар» днём раней у Бейруце EPA/WAEL HAMZEH Dostawca: PAP/EPA.

31 чалавек загінуў і 68 атрымалі раненні ў выніку авіяўдару ізраільскіх войскаў па паўднёвым прыгарадзе Бейрута.

Міністр аховы здароўя Лівана Фірас Абіяд паведаміў, што сярод загінулых трое дзяцей. Дзеці ва ўзросце шасці, чатырох і дзесяці гадоў. Сярод забітых таксама сем жанчын і трое грамадзян Сірыі.

Фірас Абіяд адзначыў, што «многія целы, знойдзеныя на месцы, яшчэ не ідэнтыфікаваныя».

Ізраільская армія заявіла ўчора, што ў выніку авіяўдару па паўднёвым прыгарадзе Бейрута загінуў галоўны вайсковы камандзір Хезбала Ібрагім Акіл, а таксама іншыя камандзіры элітнай групы сіл Radwan Force.

Гэта трэцяя ізраільская атака на паўднёвыя прыгарады ліванскай сталіцы.
яс/IAR