Беларуская Служба

Камала Харыс пачынае абганяць Дональда Трампа ў прэзідэнцкай гонцы ў ЗША

23.09.2024 08:58
Віцэ-прэзідэнтка паведаміла, што ў сераду выступіць з прамовай, у якой прадставіць сваё бачанне эканомікі. 
 .
Камала Харыс.Фота: PAP/EPA/KAMIL KRZACZYNSKI

Віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс абагнала Дональда Трампа на 5% у новым нацыянальным апытанні NBC News, да выбараў засталося крыху больш за шэсць тыдняў. У нядзелю яна сабрала 27 мільёнаў долараў на сваю выбарчую кампанію ў Нью-Ёрку.

Апытанне NBC паказала, што Харыс апярэджвае Дональда Трампа - 49% супраць 44% сярод зарэгістраваных выбаршчыкаў. Гэта значная змена ў карысць дэмакратаў у параўнанні з ліпеньскім апытаннем грамадскай думкі. Да зняцця сваёй кандыдатуры ў гонцы за Белы дом прэзідэнт Джо Байдэн адставаў ад свайго саперніка на 2%.
За Харыс гатовыя галасаваць больш чарнаскурых (85-7%), выбаршчыкаў ва ўзросце 18-34 гадоў (57-34%), жанчын (58-37%), але і белых з вышэйшай адукацыяй (59-38%).

Трамп па-ранейшаму мае значную перавагу ў пытаннях эканомікі, інфляцыі і коштаў жыцця. Дзве траціны апытаных кажуць, што даход іх сям'і зніжаецца. Галоўнай праблемай яны вызначылі кошт жыцця.
Паводле агітацыйнай групы Харыс, у нядзелю падчас збору сродкаў на Уол-стрыт было сабрана 27 мільёнаў долараў. Гэта яе рэкорд з таго часу, калі яна аб'явіла, што будзе балатавацца, а сваю кандыдатуру зняў прэзідэнт Джо Байдэна.

«Нягледзячы на тое, што ў Харыс значна больш грошай, чым у былога прэзідэнта Дональда Трампа, сродкі спатрэбяцца, каб канкураваць з дарагой рэкламай знешніх груп з добрымі рэсурсамі, якія падтрымліваюць Трампа», — патлумачыў ананімны дарадца Харыс, якога цытуе NBC.

Віцэ-прэзідэнтка паведаміла, што ў сераду выступіць з прамовай, у якой прадставіць сваё бачанне эканомікі. «Мы можам зрабіць больш, каб інвеставаць у памкненні і амбіцыі амерыканскага народа, адначасова вырашаючы праблемы, з якімі ён сутыкаецца», — сказала кандыдатка. У якасці прыкладаў яна прывяла вялікія выдаткі на ўтрыманне дома і высокія цэны на прадукты.

PAP/нг