Авіякампаніі прыпыняюць палёты ў рэгіёне, баючыся распаўсюджвання канфлікту на Блізкім Усходзе.
Пасажыры Qatar Airways, Turkish Airways, Air Arabia, Emirates і Air France не змогуць паляцець у Ліван. Некаторыя авіякампаніі, напрыклад польская LOT, некалькі дзён таму прыпынілі палёты ў Ліван. Перавозчыкі таксама прыпыняюць злучэнне з Тэль-Авівам.
Прадстаўнік службы бяспекі Белага дома Джон Кірбі заклікаў амерыканцаў, якія там застаюцца, як мага хутчэй пакінуць Ліван.
Нягледзячы на канфлікт, ізраільскія марскія парты працягваюць працаваць. Ізраільскія ўлады паведамляюць, што парты ў Эйлаце на Чырвоным моры і міжземнаморскія порты ў Хайфе і Ашдодзе застаюцца ў рабоце.
Колькасць загінулых у выніку ізраільскіх нападаў на Ліван вырасла да 558 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Лівана.
Сярод загінулых 50 дзяцей і 94 жанчыны.
Паводле ліванскіх уладаў, большасць ахвяраў нападаў былі бяззбройныя мірныя жыхары, якія загінулі ва ўласных дамах. Ізраіль сьцьвярджае, што баевікі ліванскай «Хэзбалы» хаваюцца ў жылых дамах і захоўваюць там зброю. Ён запэўнівае, што менавіта баевікі з'яўляюцца аб'ектам масіраванай атакі.
Ізраільскае войска некалькі дзён абстрэльвае раёны паўднёвага і ўсходняга Лівана.
IAR/вх