Беларуская Служба

Wizz Air незаконна спаганяла зборы з пасажыраў, цяпер мусіць вярнуць грошы

27.02.2025 13:36
Правілы Wizz Air утрымліваюць 111 несправядлівых умоў, пастанавіў Вярхоўны суд Аўстрыі. Авіякампанія прызнала рашэнне суда і паабяцала ўнесці карэктывы.
.
.Shutterstock/Rudzenka

Wizz Air давядзецца скарэктаваць сваю палітыку. Гэта вынік пастановы Вярхоўнага суда Аўстрыі, які выявіў, што авіякампанія мела ажно 111 забароненых пунктаў ва ўмовах паездак. Напрыклад, збор у 40 еўра, які спаганяецца за рэгістрацыю ў аэрапорце, выклікаў спрэчкі, як і практыка ўстанаўлення 12-месячнага тэрміну дзеяння ваўчараў, якія ёсць эквівалентам нерэалізаванай паездкі.

Ваўчары Wizz Air, выдадзеныя незаконна

Раней справу супраць авіякампаніі выйграла ў судзе Палата працы Аўстрыі, якая таксама 17 лютага прызнала незаконнай дзеянне лаўкостэра па вяртанні кошту нявыкарыстаных білетаў у выглядзе ваўчараў «Wizz» без пісьмовай згоды пасажыраў.

Пастанова таксама азначае, што ўсе зборы, якія перавозчык спаганяў за рэгістрацыю ў аэрапорце з 2018 года, павінны быць вернуты, а ваўчары Wizz са скончаным тэрмінам дзеяння будуць заменены новымі кодамі і будуць дзейнічаць на працягу пяці гадоў з даты паўторнага выпуску.

Змены ў палітыцы перавозчыка распаўсюджваюцца на ўсіх пасажыраў, якія пражываюць у Аўстрыі, і будуць дзейнічаць як мінімум да 31 снежня 2027 года.

Wizz Air абяцае выправіць хібы ў абслугоўванні пасажыраў

У кампаніі Wizz Air заявілі, што прыняліда ведама і пагадзіліся з рашэннем суда і абавязваюцца прыняць меры па выпраўленні сітуацыі. На вэб-сайце не ўказваецца сума вяртання або кошт пратэрмінаваных ваўчараў, якія неабходна аднавіць для выкарыстання.

У 2024 годзе Wizz Air абслужыла рэкордныя 62,8 мільёна пасажыраў, у тым ліку больш за 12 мільёнаў у Польшчы, дзе яна была другой па велічыні авіякампаніяй пасля Ryanair з 18 мільёнамі пасажыраў, але апярэдзіла LOT з 10,7 мільёнамі пасажыраў.

Rzeczpospolita/вх