26 чэрвеня ў Вільні завяршыўся сёлетні Фестываль Беларускай Інтэлектуальнай Кнігі «Прадмова». Раней «Прадмова» наведала Тбілісі, Кракаў і Варшаву. Галоўная тэма сёлетняга Фестывалю, які ўпершыню з увагі на палітычную сітуацыю ў краіне, праходзіў паза межамі Беларусі, гэта «Дом».
Ва ўсіх гарадах праходзілі прэзентацыі новых выданняў, сустрэчы з беларускімі літаратамі і інтэлектуаламі, панэльныя дыскусіі на гарачыя сёння тэмы, ноч паэтаў і кніжны кірмаш.
У Вільні сярод розных дыскусіяў напэўна варта звярнуць увагу на размову пра значэнне інтэлектуальных часопісаў, г.зв. «тоўстых журналаў» для развіцця нацыянальнай культуры.
З удзельнікамі гутарыў Яраслаў Іванюк.
Фота аўтара