Беларуская Служба

Апытанне: З-за росту цэнаў 59% палякаў застануцца дома падчас водпуску

30.06.2022 11:21
41 працэнт апытаных выедзе адпачыць, нягледзячы на велізарныя выдаткі на паліва, пражыванне і харчаванне.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Stevebidmead/pixabay.com/CC0 Public Domain

Порцыя рыбы за 150 злотых(больш за 32 еўра) і вафля са смятанай за 35 злотых (амаль 7,5 еўра) – гэта ўжо норма ў польскіх курортных гарадках, паведамляе Super Express. Штодзёнка спасылаецца на апытанне

Даследчага інстытута Pollster, паводле якога, з-за высокіх цэнаў 59 працэнтаў рэспандэнтаў не выедзе падчас водпуску ў гэтым годзе. Даследчыкі інстытута пыталіся ў палякаў, ці «агульнае павышэнне коштаў прымусіла іх адмовіцца ад выезду на адпачынак у гэтым годзе».

Аказваецца, што з-за гэтай прычыны ажно 59 працэнтаў апытаных адмаўляюцца ад выездаў падчас водпуску ў гэтым годзе. У сваю чаргу, 41 працэнт апытаных заяўляе, што нягледзячы на велізарныя выдаткі на паліва, пражыванне, харчаванне і турыстычныя прываблівасці яны ўсё роўна збіраюцца паедуць на адпачынак.

«Парадаксальна, адзіны спосаб знізіць кошты ў курортах – застацца дома», – каментуе эканаміст доктар Марэк Зубэр. «У гэтым годзе мы фіксуем рост коштаў ад 15 да 30 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. Па-першае, прадпрымальнікі хочуць кампенсаваць цяжкі перыяд пандэміі. Па-другое, выдаткі на паслугі павысіліся», – канстатуе эканаміст у размове з газетай Super Express.

аз

Больш за палову палякаў збіраюцца на адпачынак

22.06.2022 12:17
Палякі хочуць нагнаць страчаныя магчымасці адпачынку, выкліканыя працяглай ізаляцыяй, тым больш што ў многіх кампаніях дыстанцыйная праца стала пастаяннай.