Беларуская Служба

Большасць палякаў падтрымлівае павелічэнне прысутнасці жаўнераў ЗША ў Польшчы

04.07.2022 09:02
Паводле апытання, праведзенага інстытутам IBRiS, гэта тычыцца, як прыхільнікаў кіроўнай партыі, так і апазіцыі.
Ілюстрацыйнае фотаPixabay.com

Палякі лічаць, што размяшчэнне камандавання 5-га Корпуса арміі ЗША на тэрыторыі Польшчы прычыніцца да павышэння бяспекі краіны. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Інстытутам рынкавых і грамадскіх даследаванняў (IBRiS) для газеты Rzeczpospolita.

87,6 працэнта рэспандэнтаў пазітыўна ацанілі рашэнне ЗША размясціць у Польшчы камандаванне V Корпуса арміі ЗША, які абараняе ўсходні фланг НАТА. Супраць такой ідэі выступае толькі 6,9% апытаных палякаў. Астатнія апытаныя не маюць свайго меркавання па гэтай справе.

Сацыёлагі дадаюць, што на ста працэнтаў такое рашэнне падтрымліваюць выбаршчыкі кіроўных Аб'яднаных правых сілаў і 84 працэнты прыхільнікаў апазіцыі.

«Гэта ў прыватнасці мужчыны (94%), моладзь – 18-29 гадоў (90%) і палякі старэйшыя за 60 гадоў (100%), жыхары гарадоў да 50 тысяч чалавек (95%). Гэта таксама ў такой жа ступені людзі, якія на апошніх прэзідэнцкіх галасавалі, за Анджэя Дуду, Робэрт Бедраня (100% адказаў), а таксама Рафала Тшаскоўскага (97%)» – паведамляюць сацыёлагі. Яны таксама звяртаюць увагу, што толькі прыхільнікі экс-кандыдата ад «Канфедэрацыі» Кшыштафа Босака адмоўна ацэньваюць згаданае рашэнне – 42 працэнты апытаных. Станоўча – 17 працэнтаў.

аз

Польшча адправіць дадатковых жаўнераў у краіны НАТА

29.06.2022 08:15
У Мадрыдзе пачынаецца самы важны саміт НАТА за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў.

НАТА накіруе больш войска на ўсходні фланг

29.06.2022 17:42
Неўзабаве колькасць амерыканскіх вайскоўцаў у Еўропе можа скласці каля ста тысяч.