Беларуская Служба

Тэрмінова патрабуюцца настаўнікі на працу

08.07.2022 16:11
За апошні час колькасць прапаноў працы для настаўнікаў у Польшчы павялічылася на 33 працэнты. Найбольш запатрабаваны педагогі ў дзіцячых садках, піша штодзёнка «Gazeta Wyborcza».
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnesebra/Shutterstock

Летась у Варшаве было каля 2 тысяч вакансіі для настаўнікаў. Цяпер іх на тысячу больш. У канцы чэрвеня «Wyborcza» падала, 23 з 150 настаўнікаў пачатковай школы варшаўскага Урсынова звольніліся.

Асацыяцыя польскіх настаўнікаў лічыць, што ў польскіх школах адсутнічаюць нават 20 тысяч чалавек. Група ў Facebook пад назвай «Настаўнік мяняе прафесію. Група падтрымкі» сабрала ўжо 28 тысяч чалавек. – Цяпер мы ведаем, што ў краме «Biedronka» заробкі часта вышэйшыя, а адказнасць меншая, – сказала Віялета Калка, настаўніца польскай мовы з Торуня, заснавальніца гуртка.

– Настаўнікі разглядаюцца на рынку, некаторыя ўжо адкрываюць уласныя кампаніі, выкладчыкі моў пераходзяць на онлайн-рэпетытарства, іншыя бяруць адпачынак. Географы займаюцца турызмам, садоўніцтвам.

Нядаўна Дарыюш Марціновіч, уладальнік тытула «Настаўнік года-2021», абвясціў аб сваім зыходзе з дзяржаўнай школы – ён абраў працу ў прыватнай школе. Такое ж рашэнне годам раней прыняў адзін з яго папярэднікаў, Настаўнік года-2018 Пшэмыслаў Старонь.

Афіцыйна: цяпер ёсць каля 13 тысяч прапаноў працы для настаўнікаў. Толькі ў Мазавецкім ваяводзтве – больш за 3 тысячы вакансій, што з'яўляецца найбольшай колькасцю ў Польшчы. На другім месцы – Малапольшча (каля 1,5 тысячы вакансій), за ёй – Сілезія (каля 1,4 тысяча вакансій).

Паводле звестак партала OLX, у другім квартале 2022 года колькасць прапаноў працы ў катэгорыі «адукацыя» вырасла на 33 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Асабліва патрэбныя настаўнікі ды іх памочнікі.

Найбольшую актыўнасць у гэтай сферы праяўляюць дзіцячыя сады. Толькі ў чэрвені імі было размешчана больш за 1,4 тысячы абʼяў аб працы, што на 31% больш у параўнанні з аналагічным месяцам 2021 года, – паведамляе партал OLX. Таксама пачалі інтэнсіўны пошук прыватныя яслі, дзіцячыя садкі ды школы.

юл