Беларуская Служба

На тэрыторыі Беларусі можна сёння налічыць пад 250 замкаў

27.07.2022 13:55
«Як заваяваць замак?» – у Беластоку такая тэма сустрэчы гістарычнага клуба «Beer&History» прыцягнула шматлікіх беларусаў.
Аўдыё
  • «Як заваяваць замак?» – у Беластоку такая тэма сустрэчы гістарычнага клуба «Beer&History» прыцягнула шматлікіх беларусаў
     -     BeerHistory
Кандыдат гістарычных навук Мікола Волкаў - сустрэча гістарычнага клуба «Beer&History» ў Беластоку radyjo.net/Я.Іванюк

На тэрыторыі Беларусі можна сёння налічыць пад 250 аб’ектаў ваеннага прызначэння, якія можам назваць замкамі. Абсалютная большасць з іх захавалася выключна ў выглядзе замчышчаў і руінаў. Пра ўсё гэта падчас сустрэчы гістарычнага клуба «Beer&History» распавядаў кандыдат гістарычных навук Мікола Волкаў у дакладзе «Фартыфікацыя і артылерыя ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV-XVІІ стст».

Госць стараўся таксама адказаць на пытанні: Калі ў нашых продкаў з’явілася артылерыя ды «інжынерныя войскі»? Навошта тапіць ці спальваць гарматы (свае ці ворага)? Як замкі пераўтваралі ў палацы?

Гэта была ўжо 4-я сустрэча Гістарычнага клуба, які іцыявалі беларусы Беластока. Сярод ініцыятараў быў між іншым Алесь Кіркевіч.

Сюжэт Яраслава Іванюка