Беларуская Служба

Польскія ўлады плануюць пабудаваць новы гатэль для дэпутатаў

28.07.2022 10:31
Кошт усёй інвестыцыі складзе амаль 63 мільёны еўра, паведамляе выданне Fakt.
  .
Будынак Сейму Польшчы.By I, Kpalion, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2247495

Канцылярыя польскага Сейму плануе пабудаваць новы гатэль для дэпутатаў, у якім будзе 460 нумароў, басейн, рэстаран і капліца. Камісія па адборы праекта будзе створана ў верасні. Чакаецца, што на падрыхтоўчыя працы спатрэбіцца 1 мільён злотых (больш за 209 тысяч еўра), а кошт усёй інвестыцыі складзе амаль 300 мільёнаў злотых(амаль 63 мільёны еўра), паведамляе выданне Fakt.

Газета нагадвае, што цяперашні дэпутацкі гатэль быў пабудаваны ў канцы ХХ стагоддзя, а парляментары скардзяцца на цеснату, дзіравыя вокны і адсутнасць міні-кухняў.

Праца па будаўніцтве новага жылля для дэпутатаў пачнецца неўзабаве. «Гэта будуць двухпакаёвыя кватэры са спальняй і офісным памяшканнем», – паведаміла газеце кіраўнік Канцылярыі Сейма Агнешка Качмарска. Яна дадала, што ў будынку плануецца таксама падземны паркінг на 250 машынамесцаў. Паводле газеты Fakt, польскія дэпутаты змогуць засяліць новы будынак не раней за 2028 год.

аз