Беларуская Служба

Лепшыя месцы для купання ў Еўропе знаходзяцца ў Харватыі. А найгоршыя – у Польшчы

29.07.2022 12:41
Найлепшая якасць вады ў месцах марскога купання ў Харватыі – 99,2% з іх атрымалі выдатную адзнаку. У рэйтынгу Еўрастата Польшча заняла апошняе месца.
Morze Bałtyckie
Morze Bałtyckie shutterstock.com/cobalt88

Еўрастат апублікаваў справаздачу аб якасці прыбярэжнай вады для купання ў 2021 годзе.

У рэйтынгу Еўрастата Польшча заняла апошняе месца, піша Gazeta Wyborcza.

Дадзеныя ўзяты са штогадовага дакладу Еўрапейскага агенцтва па навакольным асяроддзі (EEA) аб якасці вады ў больш чым 21 000 прыбярэжных і ўнутраных месцаў купання ў Еўропе. «Ацэнка добра паказвае, дзе плыўцы могуць знайсці высакаякасныя месцы для купання ў Еўропе гэтым летам», – гаворыцца ў прэс-рэлізе ЕАЭ.

Чым менш фекальных бактэрый у вадзе (яны трапляюць у ваду са сцёкавымі водамі), тым лепшая якасць вады. Самыя чыстыя месцы для купання знаходзяцца ў Харватыі і на Мальце Найлепшая якасць вады ў прыбярэжных зонах Харватыі на Адрыятычным моры – 99,2 працэнта атрымалі выдатную адзнаку. Далей ідзе Мальта, таксама ў Міжземным моры, з выдатным рэйтынгам 96,6 працэнт. У пяцёрку таксама ўвайшлі Грэцыя, Славенія, Іспанія.

А так выглядае пяцёрка краін з найгоршай якасцю вады – Польшча, Эстонія, Фінляндыя, Швецыя, Германія.

- Нізкая пазіцыя Польшчы ў рэйтынгу Еўрастата не азначае, што якасць вады для купання не правяраецца або яе якасць не адпавядае санітарным патрабаванням – тлумачыць Анна Абухоўска (Anna Obuchowska) з ваяводскай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі ў Гданьску. – Крытэрыі класіфікацыі якасці вады для купання строга вызначаны. Класіфікацыя праводзіцца штогод на аснове як мінімум 16 узораў з улікам перыяду, які ахоплівае чатыры купальныя сезоны. Гэта неабходная ўмова для класіфікацыі. У Паморскім ваяводстве многія месцы для купання былі заснаваныя параўнальна нядаўна (у 2018-2019 гадах), таму яны не трапілі ў класіфікацыю.

Толькі пасля летніх сезонаў 2022 і 2023 гадоў гэтыя лакацыі трапяць у спісы. Да гэтага часу яны маюць статус «некласіфікаваных», і гэта не звязана з якасцю вады, а толькі з недастатковасцю ўмоў, каб правесці адпаведныя даследаванні і трапіць у рэйтынг.

вх